foxway
22:29 22-03-2008 Песняры "Стою на ростанях"
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.